Улады Польшчы адмянілі ўсе кавідныя абмежаванні для прыёму бежанцаў з Украіны.

Супрацоўнікі памежнай службы абяцаюць дапамагаць уцекачам з Украіны і прымуць усе заяўкі на міжнародную абарону.

Беларусы, якія цяпер знаходзяцца ва Украіне, могуць прыбыць на любы пагранпераход паміж Украінай і Польшчай і падаць заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны.

У Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах побач з польска-ўкраінскай мяжой разгорнутыя 8 пунктаў прыёму бежанцаў з Украіны.

Польшча падрыхтавала 120 бальніц па ўсёй краіне і некалькі тысяч месцаў для параненых, у тым ліку цяжкіх. Акрамя таго, арганізаваныя пастаўкі лекаў і спецыяльны медыцынскі цягнік, які перавозіць параненых з Украіны ў Польшчу. Польшча рыхтуецца да прыёму ад 1 да 5 млн бежанцаў.

Усе пункты пропуску Украіны на мяжы з Беларуссю прыпынілі сваё функцыянаванне на нявызначаны тэрмін.

Паводле ўкраінскага боку пропуск праз украінска-беларускую мяжу грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца з тэрыторыі Украіны ў Беларусь, будзе ажыццяўляцца праз Украінскі пункт пропуску Выступавічы (з беларускага боку — Новая Рудня). 

Тут можна знайсці некаторыя карысныя спасылкі: 

Працэдура падачы дакументаў на міжнародную абарону (ПАМЯТКА)

Працэдура прадастаўлення міжнароднай абароны ў Польшчы працэдура — крок за крокам 

Дазвол на працу ў працэдуры абароны 

Міжнародная абарона ў Польшчы 

База пытанняў і адказаў для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?