Міхаіл Падаляк, дарадца Офіса прэзідэнта, на сваім брыфінгу сказаў, што РФ хоча знішчыць Уладзіміра Зяленскага. Па яго словах, гэта і ёсць галоўная мэта расійскага ўварвання ва Украіну, піша «Украінская праўда»

«Галоўнае, пра што я хачу сказаць, на сёння ўжо зразумелы сцэнарЫЙ, базавы, фундаментальны сцэнарЫЙ спецаперацыі РФ. Адзіная мэта — зайсці ў Кіеў і знішчыць кіраўніцтва Украіны, знішчыць асабіста прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Толькі гэта з'яўляецца мэтай спецаперацыі. Таму ідзе такі шалёны ціск менавіта на Кіеў», — сказаў Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, што Зяленскі раней пацвердзіў, што ён з'яўляецца «цэллю нумар адзін» для расійскіх войскаў, а яго сям'я — «цэль нумар два». Пры гэтым ён разам са сваёй сям'ёй застаецца ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0