Усяго мяжу перасекла некалькі сотняў чалавек.

У цяперашні час пункты пропуску застаюцца адкрытымі, разам з тым пад'езды да іх з тэрыторыі Украіны з-за разбурэння дарожнай інфраструктуры вельмі абцяжараныя і не заўсёды бяспечныя, паведамляе МЗС.

МЗС таксама звяртае ўвагу, што ў сумежных з памежным пераходам «Новая Рудня» раёнах назіраецца эскалацыя сітуацыі, просіць ўлічваць гэта пры планаванні маршрутаў.

Захоўваецца таксама магчымасць выезду праз тэрыторыі суседніх з Украінай Малдовы (кірунак Магілёў-Падольскі), Польшчы (просяць улічваць шматтысячныя аўтамабільныя чэргі) і Славакіі (кірунак Ужгарада).

МЗС заклікае ўсіх беларусаў адмяніць запланаваныя паездкі ва Украіну да стабілізацыі становішча. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0