Зяленскі сказаў, што «ўварванне Расіі ва Украіну — гэта не проста ўварванне, гэта пачатак вайны супраць Еўропы».

Ён распавёў, што другі дзень Украіна зазнае ракетна-бомбавыя ўдары, авіяналёты, падобныя да тых, што Еўропа бачыла падчас Другой сусветнай вайны 75 год таму.

Зяленскі сказаў, што нягледзячы на ўсе ўведзеныя санкцыі супраць Расіі, яе танкі ўсё яшчэ страляюць па жылых будынках, бронетэхніка атакуе грамадзян Украіны.

«Еўропа мае дастаткова сілы, каб спыніць агрэсію», — сказаў Зяленскі.

Ён прапанаваў дадаткова увесці адключэнне Расіі ад SWIFT, нафтавае эмбарга, ануляваць візы расіянам і адклікаць паслоў з Расіі.

Таксама ён звярнуўся да Пуціна.

 «Хачу яшчэ раз звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Па ўсёй тэрыторыі Украіны ідуць баі. Давайце садзіцца за стол перамоваў, каб спыніць гібель людзей», — сказаў Зяленскі.

Сёння міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў паведаміў, што Расія гатовая да перамоваў, як толькі ўкраінскія вайскоўцы складуць зброю.

Больш навінаў па тэме чытайце ў нашым АНЛАЙНЕ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0