Спявак у сваім допісе пераказаў тэзісы расійскай прапаганды: «мэты абвешчанай аперацыі — мірнае жыццё на Данбасе, дэфашызацыя і дэмілітарызацыя Украіны, а значыць — абарона Расіі ад вайсковых пагроз на яе межах», «гэта міратворчая аперацыя, канец генацыду і прадухіленне нападу на Расію», «гэта самаабарона Расіі і абарона яе саюзнікаў» і г.д.

«Аперацыя Расіі цалкам адпавядае міжнароднаму праву», — лічыць Баскаў.

Каментарыі пад допісам спывак закрыў.

У той жа час дзясяткі вядомых расіян выступілі супраць вайны ва Украіне. Каля 1700 чалавек затрымалі ўчора падчас антываенных мітынгах па ўсёй Расіі.

Больш навінаў па тэме — у нашым АНЛАЙНЕ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0