Сёння ў Лукашэнкі прайшла нарада па процідзеянні санкцыям.

Паводле Снапкова, аналіз наменклатуры тавараў, якія імпартуюцца ў Беларусь з Украіны, паказвае, што «крытычна важных пазіцый там няма». Усё можна замясціць, перадае словы Снапкова БЕЛТА.

Разам з тым прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу непакоіць пытанне паставак бялковай сыравіны, якія ажыццяўляліся з Украіны. Гэтае пытанне, на думку першага віцэ-прэм'ера, можна вырашыць у перспектыве. 

«У аўторак будзем разглядаць падрыхтоўку да веснавых палявых работ, і пытанне [бялковай сыравіны] абсалютна вырашальнае — праз севазварот. Мы можам у Беларусі спакойна вырошчваць расліны, якія ўтрымліваюць бялок, і якія, без сумнення, замесцяць украінскі прадукт», — адзначыў чыноўнік.

Галоўная пазіцыя гандлю з Украінай — нафтапрадукты. Яны складалі 70 працэнтаў беларускага экспарту. 

«Па нафтапрадуктах прапрацоўка ішла даўно, і алгарытм дзеянняў па перанакіраванні нафтапрадуктаў на расійскі рынак ёсць. Ён моцна не паўплывае на наш знешнегандлёвы абарот, і ў тым ліку на сальда знешняга гандлю», — падсумаваў Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0