«Нацыяналістычныя элементы, укаранёныя ў склад рэгулярных украінскіх часцей, не толькі падбухторваюць іх да аказання ўзброенага супраціву, але і па сутнасці граюць ролю загарадатрадаў», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што «бендэраўцы і неанацысты выстаўляюць цяжкае ўзбраенне, у тым ліку сістэмы залпавага агню, прама ў цэнтральных раёнах буйных гарадоў, у тым ліку Кіева і Харкава».

«Яны плануюць выклікаць агонь у адказ расійскіх ударных комплексаў па жылых кварталах. Яны дзейнічаюць, як тэрарысты ва ўсім свеце, прыкрываюцца людзьмі ў надзеі затым абвінаваціць Расію ў ахвярах сярод мірнага насельніцтва. Дакладна вядома, што ўсё гэта адбываецца па рэкамендацыі замежных кансультантаў, перш за ўсё амерыканскіх дарадцаў», — сказаў Пуцін.

Ён звярнуўся да ваеннаслужачых узброеных сіл Украіны, заклікаў іх браць уладу ў свае рукі.

«Падобна, нам з вамі будзе лягчэй дамовіцца, чым з гэтай шайкай наркаманаў і неанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў закладнікі ўвесь украінскі народ», — сказаў Пуцін.

Больш навінаў па тэме глядзіце ў нашым АНЛАЙНЕ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0