Паводле версіі ЦВК, за змены ў Канстытуцыі на рэферэндуме выказалася 65,16% выбарнікаў; супраць — 10,07%. Усяго, сцвяржае ЦВК, на рэферэндуме прагаласавала 5 126 995 беларусаў.
Новая Канстытуцыя набудзе моц 15 сакавіка.
Гэта Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка сказаў, што гэта сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон набудзе моц менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.