«Сёння мы разам робім усё магчымае, часам і немагчымае, каб наблізіць мір ва Украіне. Каб зберагчы краіну і яе людзей. Каб мець магчымасць працягваць развіваць тут высокатэхналагічны бізнэс. Пазіцыя кампаніі ясная і празрыстая — асуджэнне вайны і дапамога краіне», — гаворыцца ў рэлізе. 

Як паведамляе EPAM, цяпер яны дапамагаюць Украіне па чатырох напрамках: фінансавая падтрымка дзяржавы і гуманітарных фондаў, падтрымка вымушаных перасяленцаў, перамешчаных асоб, ахвяраванні ад спецыялістаў, партнёраў і кліентаў, а таксама пастаўкі абсталявання.

Таксама кампанія заявіла пра спыненне супрацоўніцтва з кліентамі з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0