Энтані Блінкен і Гітанас Наўседа. Фота: J. Stacevičiaus, LRT

Энтані Блінкен і Гітанас Наўседа. Фота: J. Stacevičiaus, LRT

Пра гэта паведамляе нацыянальнае літоўскае тэлерадыёвяшчанне LRT.

«Мы павінны дапамагчы Украіне усімі магчымымі спосабамі, у тым ліку і вайскоўцамі. Калі мы хочам пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны, мы павінны зрабіць гэта цяпер. Расія з'яўляецца доўгатэрміновай пагрозай для саюзнікаў НАТА і бяспекі Еўропы ў цэлым. Гэтая пагроза захаваецца незалежна ад заканчэння ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну. Мы павінны сур'ёзна падрыхтавацца да абароны», — сказаў Наўседа.

На сустрэчы абмяркоўвалася неабходнасць павышэння абароназдольнасці ў Балтыйскім рэгіёне, у тым ліку супрацьпаветранай, і падкрэслівалася важнасць узмацнення вайсковай прысутнасці ЗША ў Літве і краінах Балтыі. На думку кіраўніка дзяржавы, перад расійскай ваеннай пагрозай стратэгіі эфектыўнага стрымлівання ўжо недастаткова, яе неабходна замяніць стратэгіяй поўнай гатоўнасці да абароны. Літва гатовая прыняць ратацыйныя сілы ЗША на пастаяннай аснове, а таксама дадатковыя войскі ЗША, забяспечыўшы неабходную падтрымку.

Наўседа падкрэсліў, што для Літвы вельмі важна і ў далейшым развіваць стратэгічнае партнёрства з ЗША ў сферы бяспекі і абароны, забяспечваць хуткае выкананне сваіх абавязацельстваў у галіне нацыянальнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0