Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на Саймана Вейвера, прадстаўніка Morgan Stanley.

Паводле Morgan Stanley, шанцы Расіі ажыццявіць выплаты па вонкавых абавязках памяншаюцца, паколькі цэны на аблігацыі падаюць, у краіне надыходзіць рэцэсія і нарастаюць абмежаванні выплат пасля ўварвання ва Украіну.

«Мы бачым дэфолт як самы імаверны сцэнар», — напісаў Вейвер. «У выпадку дэфолту, наўрад ці сітуацыя будзе звычайнай — параўнанне з Венесуэлай будзе найбольш дакладным».

Дэфолт можа наступіць ужо 15 красавіка, калі скончыцца 30-дзённы льготны перыяд па выплатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0