Як растлумачылі ў прэс-службе кампаніі «Лента», «у крамах сеткі сталі частымі выпадкі, калі наведвальнікі купляюць відавочна завышаную колькасць тавару, які пасля рэалізуецца праз іншыя каналы па цэнах, якія значна перавышаюць цэны крамы. Пры гэтым кліенты сеткі могуць сутыкацца з часовай адсутнасцю неабходнай ім прадукцыі».

У кампаніі заявілі, што пастаўкі тавараў у крамы і размеркавальныя цэнтры «ажыццяўляюцца рэгулярна і стабільна ў адпаведнасці з планавымі аб'ёмамі».

6 сакавіка «Лента» ўвяла ліміт на продаж тавараў у адны рукі. Мера тычыцца круп, гарбаты, кавы, цукру, мукі, прадуктаў хуткага прыгатавання, прыправаў, соусаў, мясных і рыбных кансерваў, масла, касметыкі, сродкаў для мыцця, туалетнай паперы, дзіцячай бытавой хіміі і падгузнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0