Вучэнні беларускіх дэсантнікаў. Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Вучэнні беларускіх дэсантнікаў. Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У дзённай аператыўнай зводцы Генштаб Украіны паведаміў, што расійскія войскі працягваюць наступленне пры падтрымцы авіяцыі і высокадакладнай зброі. Іх асноўныя намаганні па-ранейшаму сканцэнтраваныя на стварэнні ўмоў для захопу Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумаў, Марыупаля, Мікалаева і выхаду на межы Луганскай і Данецкай абласцей.

«У той жа час, захоўваюцца прыкметы гатоўнасці вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі да магчымага шырокамаштабнага ўдзелу Узброеных сілаў Беларусі ў баявых дзеяннях супраць Украіны на баку Расіі. Праведзена частковае перагрупаванне сухапутных войскаў і сілаў спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, паведамляе ўкраінскі Генштаб, у раёне Брэста знаходзіцца па адной батальённа-тактычнай групе (БТГ) са складу 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Брэст) і 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (Віцебск). У раёне Аляксандраўкі (раён пункта пропуску на мяжы з Кіеўскай вобласцю) — дзве БТГ 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады; у раёне Кірава (Палескі радыяцыйны запаведнік) — дзве БТГ 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (усе гэтыя войскі адносяцца да ССА).

«Згаданыя падраздзяленні пераведзеныя ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці, але маральна-псіхалагічны стан асабістага складу з'яўляецца вельмі нізкім. Большасць вайскоўцаў інфармаваныя аб будучых дзеяннях і не жадаюць ваяваць на баку Расіі», — сцвярджае Генштаб УСУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0