Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі ў сувязі з уварваннем ва Украіну. Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы SWIFT.

Ад SWIFT будуць адключаныя Белаграпрамбанк, Банк Дабрабыт і Банк развіцця.

Таксама Еўрасаюз плануе дадаць у свой «чорны спіс» некалькіх алігархаў і расейскіх дэпутатаў.

Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з Еўрасаюза ў Расію і дае рэкамэндацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстання для абыходу санкцый ЕС, паведамляе Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0