Фота: DaLiu / depositphotos.com

Фота: DaLiu / depositphotos.com

Мінчанка і яе муж — ІТ-распрацоўшчыкі. Кампанія, у якой яны працуюць, прапанавала ім перавесціся ў офіс у Празе. У кастрычніку сям’я пачала рыхтаваць дакументы, у пачатку снежня падала іх. Працоўную візу яны атрымалі ў лютым. Яна дзейнічае паўгода, але знаходзіцца ў Чэхіі па ёй можна толькі на працягу 60 дзён.

Разам з сынам і сабакам пара пераехала. На 8 сакавіка ў іх быў запіс ў чэшскае Міністэрства ўнутраных спраў — каб здаць біяметрычныя даныя і атрымаць працоўныя карткі (якія адначасова з’яўляюцца і відам на жыхарства). Калі з’явіліся навіны, што Чэхія спыняе выдачы віз расейцам і беларусам, пара была ў разгубленасці.

«Ніякага афіцыйнага дакумента не было — мы не разумелі, тычыцца гэта нас ці не. І вось учора прыйшоў ліст — ваша заява адменена, мы вас не прымаем.

Мы не ў самым горшым стане, кампанія нам прапануе пераезд у іншыя краіны. Напрыклад, туды, дзе беларусам не патрэбны візы — у Чарнагорыю, Грузію. Але, канечне, вельмі не хочацца гэтага. Мы прыехалі сюды і спадзяваліся, што застанемся на нейкі дастаткова доўгі час, прывезлі ўвесь свой скарб. А тут зноў трэба афармляць дакументы (у нас не ўсе беларускія даведкі з сабой)».

Кампанія раіць пары не зацягваць з рашэннем — упэўненасці, што ўлады Чэхіі «адкруцяць» змены ў правілах, у іх няма.

«З-за вялікай колькасці ўцекачоў з Украіны, ведамствы перасталі прымаць па запісе, толькі па жывой чарзе. У суполцы беларусаў Прагі пісала жанчына, што яна прыехала, каб падаць дакументы на аб’яднанне з сям’ёй, адстаяла чаргу сем гадзін і яе не зарэгістравалі менавіта таму, што ў яе беларускі пашпарт. Сказалі ісці чакаць далейшых указанняў».

Пакуль сям'я ў Празе.

«Незвычайна крыўдна, што Чэхія, якая заўсёды падтрымлівала беларусаў, якая здымае сацыяльную рэкламу, у якой заклікае не цкаваць рускамоўных і сцвярджае, што простыя людзі не павінны пакутаваць, сама літаральна выкідвае простых людзей за тое, што ў іх не той пашпарт.

Мы ж не ездзілі на праўладныя прабегі, мы дэмакратычная частка Беларусі. Яшчэ ў снежні Ціханоўская абмяркоўвала з Чэхіяй увядзенне бязвізу, а тут раптам усе беларусы сталі ворагамі, і іх не хочуць бачыць».

Чытайце таксама:

Чэхія спыняе выдачу візаў беларускім грамадзянам

Ціханоўская правяла кансультацыі з еўрапейскімі дыпламатамі наконт чутак, што беларусам перастануць выдаваць візы

Крыніцы ў дыпкорпусе: ЕС рыхтуе рашэнне аб спыненні выдачы віз грамадзянам Беларусі

У Чэхіі выпусцілі сацыяльную рэкламу з заклікам не цкаваць рускамоўных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0