Паводле паведамлення паліцыі, тры выбухі адбыліся ў 15.40 мінскага часу ў полі каля вёскі Міляч Сарненскага раёна Ровенскай вобласці. У выніку бамбардавання ніхто не пацярпеў, але была пашкоджаная лінія электраперадач.
«Следча-аператыўная група РУУС № 1 (Дубровіца) задакументавала злачынства: звесткі ўнесеныя ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў па ч. 2 ст. 110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны). Матэрыялы крымінальнай вытворчасці будуць накіраваныя ў СБУ для расследавання», — паведамляе паліцыя.
Супрацоўнікі паліцыі і вывезлі з месца здарэння абломкі ды вызначылі паходжанне боепрыпасаў.
Вёска Міляч знаходзіцца за некалькіх кіламетраў ад беларускай вёскі Копані, дзе мясцовыя жыхары чулі гул самалётаў і грукат. Украінскія ўлады паведамлялі, што гэта мог быць правакацыйны абстрэл расійскіх пілотаў беларускай тэрыторыі з мэтай уцягнуць Беларусь у вайну з Украінай. Мінабароны Беларусі заявіла, што паведамленні пра абстрэл беларускіх вёсак — фэйк.
Чытайце таксама:
Мінабароны: Інфармацыя аб ракетным удары па беларускай вёсцы — фэйк
Жыхары Столінскага раёна пацвярджаюць факт выбухаў пасля пралёту самалётаў. Украіна: Маем справу з расійскай правакацыяй





