Учора яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота Бернштэйна з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы».
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы па запыце расійскага ФСБ.
Затрыманне Марка здарылася на наступны дзень пасля таго, як у расійскім праўладным тг-канале з'явілася інфармацыя, што дзеянні Бернштэйна трапляюць пад закон «аб фэйках». Гэта закон, які днямі прынялі ў РФ: цяпер за распаўсюджванне «фэйкаў» аб дзеяннях арміі Расіі могуць пакараць зняволеннем на тэрмін да 15 гадоў.
Сёння праваабаронцам стала вядома, што Марка пакаралі 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).





