Узводзіць квартал «Дэпо» сталі каля года таму. Размяшчаецца ён у цэнтры Мінска, каля плошчы Перамогі.

Паводле праекта, «Дэпо» — гэта жылы комплекс бізнэс-класа з крамамі, прыватным дзіцячым садам, пешаходнай вуліцай і штучнай сажалкай, сказана на сайце «A-100 Дэвелапмент».

У студзені 2021-га кампанія запусціла продажы кватэр і пентхаўсаў. Кошт квадратнага метра стартаваў з 3500 даляраў.

«Я працую на будоўлі ў ВК «Дэпо». На днях вывезлі адтуль частку матэрыялаў. На аб'екце ніводнага будаўніка», — распавёў адзін з чытачоў.

У кампаніі «A-100 Дэвелапмент» пацвердзілі: сапраўды, яны прыпыняюць будаўніцтва. На які менавіта тэрмін замарожваюць «Дэпо» і чаму, у кампаніі не ўдакладняюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0