Фота тут і далей: Ірына Земляна

Фота тут і далей: Ірына Земляна

Пра сітуацыю расказвае ўкраінка Ірына Земляна, якая арганізавала акцыю. Яна супрацоўніца Інстытута масавай інфармацыі. Як і многія іншыя ўкраінцы, жанчына была вымушаная з’ехаць з дому з-за вайны. 

«Наша акцыя трымаецца ўжо трое сутак. Калі з’ехала ў Польшчу, тут сталі гаварыць, што некаторые санкцыі кампаніі спрабуюць абыходзіць, паўпрыватным чынам завозяць падсанкцыйныя тавары ў Беларусь і ў Расію. То-бок афіцыйна кампаніям прадаваць тавары ў гэтых краінах нельга, але яны знаходзяць, як можна іх завезці. Таму мы разам з украінскімі бежанцамі, з суайчыннікамі, якія жывуць у Польшчы, вырашылі пайсці на мітынг на мяжу і фізічна заблакаваць праезд гэтых фур.

Што вязуць? Напрыклад, два беларусы, якія прыйшлі да нас на размову, везлі «Марціні» з Італіі, які быў перапакаваны з расійскіх фур у беларускія.

Такім чынам ён мог трапіць ў Расію», — кажа Ірына.

Ірына — у цэнтры з украінскім сцягам

Ірына — у цэнтры з украінскім сцягам

Па словах жанчыны, спачатку чарга была на 23 кіламетры. Цяпер яна нашмат большая. 

«Мы ж тут стаім і дзень, і ноч. Мяняемся з пратэстоўцамі, па графіку, калі так можна сказаць. Нас няшмат, каля 30 чалавек, якія ўвесь час знаходзяцца на мяжы. Кіроўцы вельмі дрэнна на нас рэагуюць. Першы дзень спрабавалі дамовіцца, расіяне дасылалі беларусаў, якія расказвалі, што яны тут ні пры чым. Мы гэта разумеем, але ў нас ідзе вайна. Расіяне паказвалі нам чэлесы з вокнаў фур, крычалі, што мы нацысты і што мы забіваем дзяцей. Прыехала польская паліцыя, яны сталі паміж намі, узялі дубінкі. Але сёння ўжо ёсць паліцыянты з аўтаматамі.

Таксама расіяне ўначы пачалі маляваць літару «Z» на фурах, сказалі, што яны за вайну, яны ненавідзяць украінцаў і што яны будуць душыць нас машынамі.

А мы ніяк не рэагуем, мы стаім, для нас важна трымаць мяжу», — кажа яна. 

Ірына Земляна ўпэўненая, што стаяць яны будуць, пакуль еўрапейская ўлада не прыме якое-небудзь рашэнне.

«Гэта праблема не польскай ўлады, гэта мяжа Еўрасаюза і Беларусі. Польская ўлада кажа, што яны гатовыя закрыць мяжу, яны звяртаюцца з гэтым да Еўрасаюза. Мы будзем стаяць і чакаць рашэння», — кажа жанчына.

Чытайце таксама:

280 беларускіх фур не могуць выехаць з Украіны

Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0