Паводле яго слоў, на 10 абласцей, дзе цяпер ідуць баявыя дзеянні, прыпадае палова ВУП Украіны. Адны з найважнейшых пунктаў — гэта Харкаў, Кіеў і Марыупаль.

«Многія лагістычныя ланцужкі цалкам разарваныя, многія прадпрыемствы знішчаныя фізічна, некаторыя не могуць працаваць у рэжыме вайны, многія работнікі проста з'ехалі. Міністэрства эканомікі лічыла, што страты складуць ад траціны да паловы ВУП. Па іншай ацэнцы, гаворка ідзе пра 500 млрд даляраў. Дакладна можна будзе палічыць толькі пасля вайны», — заявіў Марчанка.

Ён дадаў, што рэзка знізіліся даходы бюджэту з-за прастою мытні.

«На мытні мы збіраем ад сілы 15% паступленняў мірнага часу. Нягледзячы на тое, што Адэса не акупаваная, адэская мытня не функцыянуе. А яна прыносіла да 20% паступленняў. Кіеўская мытня таксама спынілася, функцыянуе толькі заходні напрамак», — адзначыў міністр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0