«На працягу месяцаў мы назіралі доўгі спіс рускай хлусні. Яны заяўлялі, што не маюць намеру ўрывацца ва Украіну, але яны зрабілі гэта. Яны заяўлялі, што адводзяць свае войскі, але толькі дасылалі больш войскаў. Яны заяўлялі, што абараняюць грамадзянскіх, але на самой справе забіваюць іх.

Цяпер яны заяўляюць аб наяўнасці біялагічных лабараторый і хімічнай зброі ва Украіне. Гэта толькі чарговая хлусня. Але мы занепакоеныя, што Масква можа планаваць аперацыю «пад чужым сцягам», верагодна, з прыцягненнем хімічнай зброі», — заявіў кіраўнік НАТО.

Ён адзначыў, што любое выкарыстанне хімічнай зброі Расіяй будзе парушэннем міжнароднага права, Канвенцыі па забароне хімічнай зброі, падпісанай самой Расіяй.

Пры гэтым Расія ўжо выкарыстала хімічныя агенты для нападаў і забойства палітычных апанентаў, падтрымлівала рэжым у Сірыі, які некалькі разоў выкарыстаў хімічную зброю супраць уласнага народа.

«Любое выкарыстанне хімічнай зброі непрымальна, і вельмі важна, каб Расія гэта разумела. Мы вельмі пільныя адносна такой верагоднасці і падрыхтоўкі Расіяй перадумоў для правядзення і апраўдання схаванай аперацыі з верагодным выкарыстаннем хімічнай зброі», — падкрэсліў Столтэнберг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0