Фота: prezydent.pl

Фота: prezydent.pl

Беларусы могуць скарыстацца часовай абаронай у адпаведнасці з Законам аб наданні абароны замежнікам, калі яны прыбылі з Украіны і падпадаюць пад адзін з пунктаў:

  • могуць даказаць, што да 24 лютага 2022 года яны карысталіся міжнароднай абаронай або эквівалентнай нацыянальнай абаронай ва Украіне;
  • легальна жылі ва Украіне на падставе дзейнага дазволу на пастаяннае пражыванне, выдадзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны;
  • не могуць вярнуцца ў Беларусь з-за пагрозы жыццю і свабодзе.

У гэтым выпадку беларусы могуць бясплатна атрымаць дакумент, які пацвярджае іх часовую абарону. Сертыфікат выдаецца Упраўленнем па справах іншаземцаў па заяве замежніка. Яго можна забраць асабіста ў офісе ў Варшаве па адрасе вул. Табарова, 33. Звяртацца за ім можна з 17 сакавіка 2022 года.

Дакумент з'яўляецца выключным доказам часовай абароны ў Польшчы. На працягу тэрміну яго дзеяння ён пацвярджае права:

  • жыць на тэрыторыі Польшчы;
  • выконваць працу без неабходнасці мець дазвол на працу;
  • займацца эканамічнай дзейнасцю на тэрыторыі Польшчы на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне;
  • атрымліваць медыцынскую дапамогу ў Упраўленні па справах замежнікаў;
  • атрымліваць дапамогу ў выглядзе пражывання, харчавання або матэрыяльнай дапамогі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0