Вайна ва Украіне. Дваццаць першы дзень АНЛАЙН
Ва Украіне па-ранейшаму ідуць баі, хоць нейкіх эпахальных падзей за мінулыя суткі не зафіксавана. Бомбы і снарады ляцяць, насельніцтва спрабуюць вывозіць праз гуманітарныя калідоры. Крыху ўдаецца і з абложанага Марыупаля, хоць толькі на асабістых аўто. Еўрасаюз і ЗША уводзяць новыя санкцыі, пад іх ужо патрапіла нават Галіна Лукашэнка, пакінутая мужам амаль 30 гадоў таму. А з расійскіх прапагандысцкіх каналаў паціху адбываецца сыход. Выходзіць з пратэснымі плакатамі ніхто пакуль што, апрача Марыны Аўсяннікавай, не наважваецца, але звальненні ідуць. «Наша Ніва» працягвае сачыць за падзеямі ва Украіне і вакол яе.