«Сістэма кіравання, арыентаваная на звышканцэнтрацыю паўнамоцтваў, ужо страціла сваю эфектыўнасць. Яна не здольная кансалідаваць грамадзянскую супольнасць з яе разнастайнасцю поглядаў і перакананняў.

<…>

Важны ўрок трагічнага студзеня ў тым, што канцэнтрацыя паўнамоцтваў у руках вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве неапраўдана ўзмацняе ўплыў набліжаных да яе асоб і фінансава-алігархічных груп».

На пачатку года ў Казахстане прайшлі масавыя пратэсты. Яны пачаліся пасля рэзкага росту цэн на звадкаваны газ на захадзе краіны, а потым перакінуліся ў былую сталіцу Алматы. Дэманстранты перайшлі да палітычных патрабаванняў, у прыватнасці заклікалі да поўнага сыходу Назарбаева з палітыкі. Пасля пратэсты перараслі ў беспарадкі.

На фоне беспарадкаў Такаеў змясціў Назарбаева з пасады кіраўніка Рады бяспекі краіны, а таксама замест яго ўзначаліў кіруючую партыю «Нур Атан». Назарбаеў выступіў са зваротам, што ён пенсіянер і не ўмешваецца ў жыццё краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0