Кадр з відэа

Кадр з відэа

Запіс разышоўся па замежных СМІ і хутка стаў вірусным. Напрыклад, на ютуб-канале брытанскага медыя Independent выступ Амеліі цяпер мае 194 тысячы праглядаў, у іх канкурэнта Telegraph — 123 тысячы праглядаў. Нават костарыканскае выданне La Nacion звярнула ўвагу на маленькую ўкраінку: запіс з яе спевамі мае на канале выдання 30 тысяч праглядаў.

Марта Смехава, аўтарка запісу, распавяла пра тое, як ён быў зроблены. Як кажа Смехава, яна прапанавала дзецям у бамбасховішчы зрабіць маленькую выставу іх малюнкаў, каб трохі ўпрыгожыць сцены. Сярод дзяцей асабліва выдзялялася адна маленькая гаваркая дзяўчынка: «Яна распавяла мне, што, акрамя малявання, любіць спяваць, і падзялілася сваёй марай выступіць на вялікай сцэне перад публікай. Я прапанавала ёй: «Бачыш, малышка, як шмат тут людзей? Спявай!»

Выступ Амеліі паказвае, супраць каго ва Украіне ваююць расійскія салдаты. Разам з тым радасна, што дзяўчынка цяпер апынулася ў бяспецы. Амелія здолела выехаць у Польшчу, дзе яна знаходзіцца са сваёй бабуляй.

Маленькая ўкраінка дала інтэрв’ю ВВС. Акрамя іншага, яна распавяла, што ў сховішчы было «нармальна», бо там былі і іншыя дзеці. Яна дадала, што была б рада зноў апынуцца ў Кіеве са сваімі бацькамі.

Дзяўчынка падзякавала мільёнам людзей ва ўсім свеце, хто глядзеў яе выступ, і распавяла, што кожны дзень практыкуецца ў спевах.

Псіхолаг распавяла, як трымацца і захаваць сябе, калі ідзе вайна

Харкаўскі кот Сцяпан, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках, не выходзіць на сувязь два тыдні

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1