«Паездка па пашпарты ў Кіеў, калі на яго ўжо скідалі расійскія бомбы, тры бяссонныя халодныя роспачныя ночы з дзецьмі на трасе ў бясконцай чарзе ля мяжы — мы з'ехалі з нашай роднай украінскай Бучы, якая была нам любімым і ўтульным домам цэлы год.

Мы не ўзялі шмат чаго важнага, але сваіх сяброў не пакінулі. Уся кампанія Пластыляндыі пераехала з намі, оркам ніхто не дастаўся. Цяпер усе мы ў бяспецы. Молімся за ўсіх», — напісаў у ФБ стваральнік «Пластыляндыі» Алесь Кудрыцкі, які апошні год працаваў ва Украіне і, так супала, жыў у Бучы.

Шукайце ў крамах дзіцячы часопіс «Дуду», у якім публікуецца Пластыляндыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0