Аляксандр Антанюк
Нагадаем, паўтара года таму, 13 верасня 2020 года, падчас акцыі пратэсту ў Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава — пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а пасля была заведзеная крымінальная справа.
16 сакавіка экс-следчага, 29-гадовага Аляксандра Антанюка, асудзілі да паўтара года калоніі. Антанюк быў затрыманы 2 лістапада 2021 года (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Да ліпеня 2020-га ён працаваў следчым — прычыны яго звальнення невядомыя.
Руслана Гачынскага ўчора асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі».
Па «карагоднай справе» ўжо асуджана 116 чалавек.
Агулам ім прысудзілі:
—97 гадоў «хатняй хіміі»;
— 84,5 года «хіміі»;
— 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.