«У 2020 годзе падзеі ў нашай краіне павінны былі развівацца па такім жа сцэнарыі, які мы бачым сёння на тэрыторыі Украіны. Калі б не надзейная заслона сілавога блока і жыццёвая мудрасць большасці беларусаў, якую яны прадэманстравалі і на нядаўнім рэферэндуме па Канстытуцыі. 

Што ж тычыцца ўсіх «прыніжаных і абражаных», для каго любы канфлікт — толькі нагода ўскалыхнуць інтэрнэт-платформы, раю пабываць у Данецку на Алеі анёлаў. Гэта мемарыяльны комплекс у памяць аб загінулых падчас узброенага канфлікту дзецях Данбаса. Каля 150 імёнаў. Дваім самым малодшым не было і года. Нас, славян, сутыкаюць ілбамі, прыдумляючы ўяўныя прычыны. Гэта страшна. Мы наадварот павінны аб'яднацца. А яшчэ кожны з нас павінен займацца сваёй справай. Для мяне як старшыні райвыканкама зараз важна правесці пасяўную, важна рухаць наперад вытворчыя паказчыкі, якіх мы дасягнулі».

Забітыя Украінай дзеці Данбаса — наратыў, якім расійская і з нядаўніх пор беларуская прапаганда апраўдваюць уварванне ва Украіну і які наўрад ці апошнія восем гадоў хваляваў кіраўніка Свіслацкага раёна. Але нават паводле звестак «ДНР», за апошнія гады канфлікту цывільных, у тым ліку дзяцей, ва Украіне і «ДНР» памерла ў дзясяткі разоў менш, чым за некалькі тыдняў расійскай «спецаперацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0