«Астатнія бальніцы разбамбілі. [Трупы] ніхто не забірае».

Расія планавала заняць Марыупаль за некалькі сутак. Калі бліцкрыг не ўдаўся, яна распачала метадычныя абстрэлы і бамбёжкі горада.

Марыупаль: як Расія сцірае з зямлі самы прарасійскі горад Украіны

Аблога Марыупалю працягваецца ўжо больш за 20 дзён. Мясцовыя жыхары вымушаны выжываць без электрычнасці, ацяплення і вады. Больш за 350 тысяч гараджан працягваюць хавацца ў бамбасховішчах і падвалах. За дзень на горад скідваюць ад 50 да 100 авіябомб, паведамляе Марыупальскага гарадская рада.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 6 сакавіка надаў Марыупалю званне гораду-героя Украіны.

Згодна з дадзенымі Марыупальскай рады, падчас блакады гораду загінулі 2187 мясцовых жыхароў. Там жа адзначаюць, што рэальная лічба ахвяр нашмат большая, поўную колкасць загінулых немагчыма падлічыць.

Расія неаднаразова зрывала гуманітарныя калідоры для эвакуацыі марыупальцаў. За час аблогі з Марыупалю выехалі каля 6500 машын, на ўласным транспарце эвакуяваліся каля 30 тысяч чалавек.

9 сакавіка расійская бомба патрапіла ў дзіцячую бальніцу з радзільным аддзяленнем. У выніку бамбардзіроўкі загінулі чатыры чалавекі, сярод іх адна дзяўчынка, пацярпелі 17 чалавек з ліку лекараў, жанчын і дзяцей.

Жанчына эвакуюецца падчас бамбардзіроўкі радзільнага дому ў Марыупалі. Праз пару дзён Мар’яна нарадзіла здаровенькую дзяўчынку Вераніку.

Марыупаль — найбуйнейшы ўкраінскі горад на ўзбярэжжы Азоўскага мора. Да вайны ў Марыупалі жылі звыш 430 тысяч чалавек. У 2012 годзе Марыупаль назвалі самым камфортным для пражывання горадам ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0