Ігар Гіркін. Фота Wikimedia Commons.

Ігар Гіркін. Фота Wikimedia Commons.

Манархіст і праваслаўны фундаменталіст, Ігар Гіркін — ікона расійскіх шавіністаў.

Напад Расіі на Украіну Гіркін вітаў з энтузіязмам. «Сейчас — на наших глазах — происходит событие исторического значения. Исход начавшегося сражения на многие годы (возможно — на десятилетия и даже более) решит наше будущее: Государства, Страны и (главное) Народа», — напісаў ён 24 лютага.

Ужо на наступны дзень з’яўляецца допіс: «Калі нехта думаў, што вайна будзе лёгкай і бяскроўнай — то ён памыляўся. Але гэта быў дакладна не я».

На трэці дзень, 26 лютага, каментуючы падзеі на фронце, Гіркін адзначае некаторыя поспехі расійскіх вайскоўцаў, але адзначае, што тэмп наступу запаволіўся, а разгром Узброеных сіл Украіны ператвараецца ва ўсё больш аддаленую перспектыву. «Відавочны буйны пралік, выкліканы, верагодна, няправільнай ацэнкай абстаноўкі і «шапказакідальніцтвам».

Ужо на другі дзень вайны з’яўляецца эмацыйны заклік да расійскіх уладаў — «пачынайце ўжо частковую мабілізацыю, ідыёты!»

У адрозненне ад афіцыйнай расійскай прапаганды, Гіркін не ўжывае эўфемізмаў накшталт «спецыяльная аперацыя», а называе падзеі ва Украіне поўнамаштабнай вайной. У допісе за 1 сакавіка Гіркін піша, што вайна не будзе ні лёгкай, ні хуткай, нават калі ўкраінскае войска будзе разгромленае.

«Асабіста мне незразумела — чаму ў цяпер ужо глыбокім тыле расійскіх войскаў і на такім важным абʼекце — не змаглі забяспечыць надзейны кантроль за абстаноўкай. Верагодна, усё тая ж ужо не раз адзначаная мной праблема — «удар растапыранымі пальцамі» ва ўмовах недаацэнкі сіл і сродкаў суперніка і зусім няправільная ацэнка аператыўнай абстаноўкі — прывялі да недахопу сіл і сродкаў УСЮДЫ», — апісвае Гіркін падзеі 4 сакавіка ў Энергадары і на Запарожскай АЭС.

У той жа дзень з’яўляецца допіс аб тым, што Расія рухаецца ў кірунку дыктатуры, што, на ягоную думку, непазбежна і неабходна.

Гіркін скептычна ставіцца да растыражаванай расійскай прапагандай інфармацыі аб сірыйскіх добраахвотніках: «Добраахвотнікі патрэбныя адкуль заўгодна — але толькі не рускія з Расіі. Карысці ад гэтых 16 тысяч блізкаўсходніх «добраахвотнікаў» — будзе няшмат. Шкоды, упэўнены, будзе нямала, — піша палкоўнік. — І чым даўжэй у Крамлі будуць «жаваць соплі» у надзеі, што атрымаецца абысціся вось такім (сумнеўнай каштоўнасці, мякка кажучы) «падмацаваннем» — тым даўжэйшай, больш крывавай і разбуральней (і для РФ у тым ліку) будзе вайна».

Негледзячы на бравурныя прамовы Кадырава пра ўдзел у вайне чачэнцаў, Гіркін зазначае, што ў баях пад Марыупалем яны ўдзелу не бяруць, і высоўвае тры гіпотэзы чаму так здарылася:

«— Чачэнцы занадта дарагія сэрцам нашых камандуючых, за іх жыцці і здароўе камандаванне перажывае.

— Камусьці ж трэба будзе потым «пазаваць на фоне перамогі»? А чачэнцы бадзёрыя, мужныя, спартовыя, выдатна экіпіраваныя. І на камеру будуць выглядаць вельмі самавіта.

— Камандаванне проста баіцца потым адказваць перад Кадыравым за непазбежныя страты.

А рускія? — А рускіх не шкада… 70% параненых хворыя «кавідам». Амаль усе не параненыя — хворыя ці тым жа самым, ці проста вострымі прастуднымі захворваннямі. Перадавыя часткі жывуць на падножным корме. Зрэшты — гэта не навіна. У Чачні падчас дзвюх войнаў было гэтак жа».

У апошнія дні допісы Гіркіна робяцца ўсё больш горкімі. «Расійскія войскі трывала «завязлі» ўсюды. Мабілізацыі няма. Учора прэзідэнт нават словам не намякнуў на яе магчымасць. А без мабілізацыі перамогу над так званай «Украінай» атрымаць немагчыма «ад слова наогул», — піша палкоўнік 19 сакавіка.

Разбітая расійская тэхніка пад Сумамі. Фота з сацсетак.

Разбітая расійская тэхніка пад Сумамі. Фота з сацсетак.

Нідэрланды абвясцілі пра крымінальны пераслед Стралкова па справе збітага над Данбасам «Боінга»

Стралкоў-Гіркін зрабіў некалькі сенсацыйных прызнанняў у інтэрв'ю Гардону

Стралкоў-Гіркін: У ДНР ваююць бамжы, алкаголікі і наркаманы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?