«Праз месяц правялi пасяджэнне кафедры ў савецкiм ключы»

— Я ўладкаваўся ў БДУIР выпадкова — мяне аднакурснiк прывёў. I я ўдзячны загадчыцы кафедры за тое, што ўзяла чалавека «з вулiцы». 

У прынцыпе я ведаў, што БДУIР — адзiн самых прэстыжных унiверсiтэтаў краiны: там заўсёды вялiкi конкурс. А калi я пачаў выкладаць, то пераканаўся, што ўзровень студэнтаў вельмi высокi: у бюджетных групах на факультэтах, як ФКСiС, вучылiся практычна адны выдатнiкi. 

Я выкладаў фiласофiю, а па логiцы вёў толькi семiнары, бо без навуковай ступені не меў права чытаць лекцыі. 3 гады рабiў гэта па-руску, а вясной 2017 года перайшоў на беларускую мову. Тут i пачалiся праблемы… Але не адразу, бо спачатку кiраўнiцтва не ведала. Я быў упэўнены, што без цяжкасцяў не абыдзецца, зрабiў гэта «цiшком».

I той факт, што маё кiраўнiцтва даведалася пра гэта толькi праз паўгода, сведчыць аб тым, колькi студэнтаў добразычлiва паставiлiся да майго ўчынку. Паўгода — гэта ж сотнi студэнтаў, i нiхто з iх не скардзiўся, не пiсаў даносаў. 

— А як ваша кiраўнiцтва даведалася, што вы выкладаеце па-беларуску?

— Адзiн з замежных студэнтаў, хлопец з Туркменii, абурыўся: маўляў, у дамовах прапiсана, што выкладанне будзе весцiся на рускай мове (што праўда — у замежнiкаў менавiта так i ёсць). Так пра гэта даведалася спачатку загадчыца кафедры, а потым i кiраўнiцтва факультэта. I вось з таго моманту, з верасня 2017 года, i пачалiся «разборкi»: «што за дзiкая iдэя» прыйшла мне ў галаву, што я вырашыў выкладаць па-беларуску.

Трэба адзначыць, што я i ў жыццi ў той час перайшоў на беларускую мову.

Тая ж загадчыца кафедры чула, як я размаўляю з калегамi па-беларуску. Але яна «не дапускала думкi», што я i выкладаць буду на беларускай мове. Для яе гэта быў шок — ужо паўгода, як выкладанне вядзецца па-беларуску, ай-ай-ай!

Ну i пачалося: спачатку пайшлi пытаннi — «Навошта?», потым угаворы — «Не трэба». Недзе праз месяц правялi пасяджэнне кафедры ў савецкiм ключы, на якiм дзве гадзiны разглядалi маё пытанне. 

«З 20 груп набралося ажно 6, дзе нiводзiн студэнт не выступiў супраць»

Я меў i юрыдычную, i фактычную базу, якая дазваляла мне выкладаць па-беларуску, — я спасылаўся на тым пасяджэннi на многiя норматыўныя акты i дакументы, пачынаючы ад Канстытуцыi Беларусi, у якой замацаваны статус дзвюх дзяржаўных моў — рускай i беларускай, — i заканчваючы кодэксам аб адукацыi, законам аб мовах i нават статутам БДУIР. Але ж мае аргументы не былi пачутыя. У рашэннi кiраўнiцтва напiсала, што мне рэкамендавана выкладаць па-руску — «у сувязi з адсутнасцю навукова-метадычнага забеспячэння» (то-бок падручнiкаў i дапаможнiкаў на беларускай мове па фiласофii i логiцы няма). 

Цiкава, што ў БДУIР, дзе навучаецца шмат замежных студэнтаў, у некаторых групах усё выкладаецца па-ангельску. У тым лiку i фiласофiя. I як я даведаўся, у той момант (i да яго) у бiблiятэцы ВНУ не было падручнiкаў па фiласофii на ангельскай мове. Але ж выкладанне па-ангельску вялося — без усялякага навукова-метадычнага забеспячэння. I нiкога гэта не бянтэжыла і не палохала. Пры тым, что ў статуце БДУIР няма нi слова пра выкладанне па-ангельску. 

Адзiн з аргументаў, якi прыводзiлi на тым паседжаннi мае апаненты: няма iнiцыятывы з боку студэнтаў. Да яго я нават прыслухаўся i прапанаваў правесцi ў сваiх групах ананiмнае апытанне, каб высветлiць стаўленне студэнтаў да выкладання па-беларуску.

I паабяцаў: калi ў групе знойдзецца хоць хтосьцi супраць, я вярнуся на рускую мову i працягну выкладаць па-беларуску толькi там, дзе нязгоды няма. Такi варыянт не задаволiў маё кiраўнiцтва. Яно не жадала iсцi на кампрамiс i патрабавала, каб я неадкладна спынiў заняткi на беларускай мове. Але ж я не паслухаў — i ведаеце, з 20 груп набралося ажно 6, дзе нiводзiн студэнт не выступiў супраць

Было зразумела, што на мне як на выкладчыку паставiлi крыж, раз я не задаволiў патрабаванне кiраўнiцтва на 100%, — i летам 2018-га маё меркаванне падцвердзiлася: мне не прапанавалi новы кантракт. Хаця дагэтуль чатыры гады запар праблем з яго працягам не было.

Я нейкi час «барахтаўся» — спрабаваў адстойваць свае правы, хадзiў на прыём да новага рэктара (якраз у той час у БДУIР прыйшоў Вадзiм Богуш), пiсаў скаргi ў мiнiстэрства адукацыi — але ж ясна было, што ў такой сiтуацыi ў нашай дзяржаве вышэйшае кiраўнiцтва абараняе i пакрывае нiжэйшае. Нiякай абароны я не знайшоў. 

— А што Вадзiм Богуш?

— Абяцаў разабрацца. А потым мне прыйшоў адказ: маўляў, вы не мелi права выкладаць свае прадметы па-беларуску без навуковага забеспячэння, а таксама iнiцыятывы з боку самiх студэнтаў. 

Я шукаў працу дзе-небудзь яшчэ. Але паколькi я быў беларускамоўным, усе сумоўi ўтыкалiся ў пытанне: «Вы размаўляеце па-беларуску, а выкладаць таксама на беларускай збiраецеся?». Я казаў, што хацеў бы, але ж гатовы прыняць волю патэнцыйных студэнтаў — то-бок сумесна з iмi прыняць рашэнне. На гэтым сумоўе i заканчвалася. Зноў-такi адкрыта мне нiхто не казаў: не возьмем вас з-за беларускай мовы. Але ж было зразумела, што гэта менавiта так.

Не знайшоўшы працы, я перабiваўся нейкi час рэпетытарствам i саспяваў да думкi пра эмiграцыю ў Iзраiль. У iншых абставiнах я б нiколi не з’ехаў, але, як кажуць, само жыццё прымусiла. 

«Тут нiхто не чуў пра абхадныя лiсты, працоўныя кнiжкi цi месяц адпрацоўкi»

Пераехаў я ў лiстападзе 2020 года па праграме «Першы дом на радзiме». Па ёй людзi або сем’i жывуць ў кiбуцах — сельскагаспадарчых пасяленнях, па сутнасцi, у вёсках, але вельмi добраўпарадкаваных, i вучаць iўрыт. 

Мой кiбуц быў на поўначы краiны. Я жыў у аднапакаёвым домiку, у якiм было ўсё неабходнае — вельмi добрае жытло. 

Першыя паўгода я толькi вывучаў мову (а дагэтуль у Мінску я вучыўся на моўных курсах пры амбасадзе Iзраiля). Звычайна рэпатрыянты яшчэ недзе падпрацоўваюсь, але ж у той час прыйшла цi то другая, цi то трэцяя хваля каранавiруса, — таму з працай было цяжка. Аднак дапамогi, якую Iзраiль выдзяляе рэпатрыянтам, мне, у прынцыпе, хапала — i каб аплачваць жыллё, i на свае патрэбы.

У траўнi 2021 года я знайшоў кватэру ў невялiкiм гарадку пад Хайфай i амаль адразу ж працу — у пякарнi. Канечне, па першым часе было няпроста, бо я амаль усё жыццё быў выкладчыкам — 20 гадоў педагагiчнага стажу, але справiўся: дапамагалi людзi — i кiраўнiцтва, i калегi.

— Што вы рабiлі у пякарнi?

— Па-нашаму я быў рознарабочым — збiраў хлеб, якi iдзе па канвееры, складваў яго ў скрынi, таксама па неабходнасцi плёў з цеста розныя здобныя вырабы. Вытворчасць на прадпрыемстве аўтаматызаваная, там ёсць машыны, якiя дапамагаюць збiраць i камплектаваць хлеб, таму мне трэба было навучыцца абслугоўваць гэтую тэхнiку i ўмець з ёй працаваць. 

Месяц таму я звольнiўся, бо перасялiўся ў iншы горад.

Трэба сказаць, што мяне вельмi ўразiла, як тут проста i ўладкавацца на працу, i звольнiцца. Тут нiхто не чуў пра абхадныя лiсты, працоўныя кнiжкi цi месяц «адпрацоўкi». Канкрэтна я напiсаў заяву на рускай мове — лiтаральна некалькi радкоў — i кiнуў яе ў скрыню на вахце. 

Ведаю выпадкi, калi людзi не пакiдалi анiякай заявы, а проста паведамлялi вусна альбо дасылалi кiраўнiцтву эсэмэску цi пiсалi ў WhatsApp. Чалавек увогуле можа проста не прыйсцi — i ўсё. Пры гэтым яму выплацяць заробак да шэкеля за кожны дзень, якi ён адпрацаваў. 

— А цi зразумеў нехта, што вы напiсалi ў заяве?

— Так, зразумелi. Руская мова не з’яўляецца дзяржаўнай у Iзраiлi. Але ж яна дастаткова распаўсюджаная. 

Адпаведна ж, i знайсцi працу тут значна лягчэй, чым у Беларусi. Вакансiй шмат. Зразумела, што многiя так цi iнакш звязаныя з фiзiчнай працай, i шмат што залежыць ад таго, цi валодае чалавек мовай. 

«Простым рабочым зарабляю тут у восем разоў больш, чым выкладчыкам ў Мінску»

Я спакойна прыняў той факт, што не змагу больш выкладаць, i вырашыў для сабе: нiчога страшнага не будзе, калi я пабуду нейкi час рабочым на заводзе. А там глядзiш — пайду вучыцца.

Што тычыцца заробкаў i цэн, то перад ад’ездам вельмi многiя з тых, з кiм я вучыўся на курсах у Мінску, казалi, што жыццё тут вельмi дарагое. Я да гэтага маральна падрыхтаваўся i быў прыемна здзiўлены тым, што гэта не так.

Напэўна, людзi не ўмеюць параўноўваць цэны i заробкi — i мне раiлi гэтага не рабiць, каб не засмучаўся — але я пачаў, i быў у шоку ад таго, наколькi насамрэч лягчэй людзям тут жыць. Простым рабочым я зарабляю тут у восем разоў больш, чым выкладчыкам ва ўнiверсiтэце ў Мінску. 

Я ўжо не кажу, колькi тут атрымлiваюць выкладчыкi. Пры тым што цэны, па сутнасцi, як у Беларусi, калi пералiчваць на даляры цi еўра. 

На аплату трохпакаёвай кватэры iдзе пятая частка майго заробку — 1,6 тысяч шэкелей (амаль 500 даляраў, — прым. рэд.) з 9. Для параўнання: калi мы з жонкай толькi пажанiлiся, мы здымалi кватэру ў Мінску i аддавалi за тую аднапакаёўку ўвесь мой заробак выкладчыка, а жылi на грошы жонкi.

Канечне, у тым жа Тэль-Авiве цэны на жыллё значна больш высокiя. Але ж нiхто не прымушае жыць у сталiцы. Я цяпер перасялiўся ў Ашдод. 

— У мiнулым годзе Iзраiль не сыходзiў са старонак СМI з-за таго, што яго бамбiў ХАМАС. Вы сутыкнулiся з абстрэламi? 

Я жыў на поўначы краiны, там быў толькi адзiн абстрэл з боку Лiвана. А так, было спакойна — калi не чытаць навiны, не глядзець тэлевiзар, то нават не падумаў бы, што страляюць.

Цяпер я ў Ашдодзе, а гэта на поўднi краiны, дзе падчас абвастрэнняў бываюць абстрэлы, таму людзi тут заўсёды да гэтага гатовыя. 

— Цi ёсць у вас план?

Канкрэтнага плана пакуль няма. Для мяне першачарговая задача — знайсцi новую працу, бо трэба i самому жыць, i дапамагаць, у мяне ж сваякi засталiся ў Беларусi. 

Я ўжо зразумеў, што гэта не страшна — стаць рабочым. Ведаю, што шмат людзей псiхалагiчна вельмi цяжка перажывае падзенне сацыяльнага статусу — некаторыя нават не вытрымлiваюць i вяртаюцца на радзiму. Мне крыху лягчэй, бо я з’язджаў з пустымi кiшэнямi — у Беларусi ў апошнi час у мяне не было анi працы, анi перспектываў.

Мне не было куды падаць, таму я даволi лёгка перажыў той час, якi лiчыцца самым складаным.

— Цi размаўляеце хоць з кiм па-беларуску ў Iзраiлi?

Размаўляю з тымi, з кiм разам вучыўся на курсах яшчэ ў Мінску. А таксама з сябрамi i ўсiмi, хто застаўся ў Беларусi, цi з’ехаў у апошнi час адтуль у iншыя краiны

БДУІР: «Правядзенне заняткаў на беларускай мове не з'яўляецца падставай для непрацягнення кантракта»

Dev.by звярнуўся па каментарый у БДУІР, i вось які адказ дала прэс-служба:

— У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі праводзяцца заняткі на рускай, беларускай і замежных мовах.

Мова навучання вызначаецца вучэбна-праграмнай дакументацыяй і наяўнасцю ў групе замежных студэнтаў. У прыватнасці, для беларускіх студэнтаў, такія дысцыпліны як «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова (культура маўлення)», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» выкладаюцца на беларускай мове. Магчымасць выкладання астатніх прадметаў цесна звязаная з вучэбным планам, існуючай тэрміналогіяй і суадносінамі ў групе замежных і беларускіх студэнтаў.

Што тычыцца названага вамі былога работніка, то правядзенне заняткаў на беларускай мове не з'яўляецца падставай для непрацягнення кантракта з якім-небудзь выкладчыкам, хутчэй за ўсё, мелі месца іншыя прычыны.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0