«Афіцыйнай інфармацыі наконт уезду з Беларусі ў Еўропу няма», — адказалі на гарачай лініі Дзяржпагранкамітэта.

З гэтым пытаннем звярнуліся таксама ў Мінздароўя, бо забарона на перамяшчэнне звязаная з «эпідэміялагічнымі мерамі».

«Патэлефануйце ў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Спытайце ў іх, бо гэта, напэўна, не зусім пытанне Міністэрства аховы здароўя», — пракаментавалі там.

У Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адказалі, што ў дачыненні да Еўропы ніякіх зменаў не адбылося. 

«Каментаваць гэтыя змены і ўсталёўваць іх не ўваходзіць у нашу кампетэнцыю. Гэта ўмовы прымаючага боку. Еўропа дыктуе свае ўмовы, што вам трэба для таго, каб туды трапіць. Пытанне трэба ўдакладняць у МЗС краіны, куды вы плануеце ехаць, ці ў амбасадзе».

Адзначым, што нават вакцынаваных грамадзян і з ПЛР-тэстам праз наземную мяжу без дадатковых падстаў не выпускае менавіта беларускі бок.

Нагадаем, што з 21 снежня 2020 года ў Беларусі дзейнічае пастанова ўрада, якая фактычна забараняе грамадзянам выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску (за выпадкам некаторых выключэнняў). Па афіцыйнай версіі, рашэнне прымалася «ў мэтах папярэджання распаўсюджвання пандэміі COVID-19».

З 18 сакавіка былі знятыя ўсе абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі для перамяшчэння паміж краінамі. Гэта азначае, што беларусы змогуць выязджаць у Расію аўтамабілямі і праязджаць праз яе транзітным аўтатранспартам. Гэта адкрывае для беларусаў адносна лёгкі шлях выезду ў Еўрасаюз праз мяжу Расіі з Латвіяй ці Эстоніяй.

Што патрэбна, каб праз Расію выехаць у Латвію ці Эстонію?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?