Фота: Reuters

Фота: Reuters

У афіцыйным тэлеграм-канале палітыка паведамляецца, што адміністрацыя калоніі аказвае на Бабарыку ціск.

Яму ўжо абвешчаная адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе ўжытае другое спагнанне.

Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць для асуджанага на 14 гадоў Бабарыкі за сабой змяшчэнне ў ШІЗА, скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават завядзенне новай крымінальнай справы.

Акрамя таго, палітвязень павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0