Федэральны ўрад Нямеччыны падтрымлівае прадастаўленне Украіне дадатковай зброі і еўрапейскага фінансавання гэтых паставак на фоне ўварвання з боку Расіі. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак перад пачаткам пасяджэння Рады ЕС у Бруселі, паведамляе DW.

«Украіна мае патрэбу ў дадатковых узбраеннях, і мы, з боку Нямеччыны, падтрымліваем гэта», — адзначыла Бербак.

Яна пацвердзіла, што на сустрэчы ў Бруселі прымуць палітычнае рашэнне павысіць фінансаванне паставак зброі і харчоў Украіне з боку Еўрасаюза ў два разы, да 1 млрд еўра. З-за неабходнасці згоды германскага Бундэстага, канчатковае рашэнне прымуць пазней.

Па словах Бербак, урад Нямеччыны паклапоціцца пра тое, каб нямецкія кампаніі хутка выканалі адпаведныя заказы. У той жа час міністр адмовілася казаць пра якія-небудзь дэталі прадастаўлення зброі Украіне, каб забяспечыць бяспеку гэтых паставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0