«Сяргей Каракін прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 2.2.10 Кодэкса этыкі ФІДЭ і падлягае адхіленню ад спаборніцтваў на шэсць месяцаў, яму забаронена ўдзельнічаць у якасці гульца ў любых рэйтынгавых шахматных спаборніцтвах пад эгідай Арганізацыі, пастанова пачынае дзейнічаць з даты абвяшчэння — 21 сакавіка 2022 года», — гаворыцца ў заяве.

27 лютага шахматыст апублікаваў адкрыты ліст на імя прэзідэнта РФ, у якім падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну. «Я ўважліва сачу за спецаперацыяй на землях, дзе прайшло маё дзяцінства, дзе я вучыўся гуляць у шахматы і дзе да гэтага часу жывуць мае сваякі. Доўгія восем гадоў мы з надзеяй чакалі выратавання ад незлічоных абстрэлаў, бесперапыннага генацыду з боку пакуль яшчэ дзеючага кіеўскага рэжыму. Выказваю вам, нашаму галоўнакамандуючаму, поўную падтрымку ў абароне інтарэсаў Расіі, нашага шматнацыянальнага расійскага народа, ліквідацыі пагроз і ўстанаўлення міру», — напісаў Каракін у Інстаграме.

Пасля гэтага ФІДЭ адкрыла дысцыплінарную справу ў дачыненні да гросмайстра.

«Гэтае рашэнне чаканае, але ад таго не менш крыўднае, таму што да мяне паставіліся па-свінску», — заявіў Каракін, каментуючы вердыкт камісіі ФІДЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0