«Украіна не можа выканаць ультыматум Расіі. Трэба нас усіх знішчыць, тады іх ультыматум будзе выкананы. Да прыкладу, аддаць Харкаў, Марыупаль або Кіеў. Ні харкаўчане, ні марыупальцы, ні кіяўляне, ні я, прэзідэнт, мы не можам гэтага зрабіць», — сказаў ён.

Раней Расія выставіла Украіне шэраг умоў для спынення вайны. У іх ліку — нейтральны статус Украіны, прызнанне Крыма расійскім і незалежнасці «ЛДНР».

З усяго гэтага Кіеў гатовы прынамсі абмяркоўваць толькі нейтральны статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0