Па словах крыніц «Нашай Нівы», кіраўніцтва Нацбанка пачало нараду з пераказу трагікамічнай сітуацыі, як некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы, маючы субсідыі ў выглядзе доступу да вялікіх танных крэдытаў, патрацілі крэдытныя рублі на валюту і паклалі яе на дэпазіт, чым дадаткова раскруцілі попыт на валюту. 

Калі казаць пра рэкамендацыі, то асобна прагучала парада кліентам банкаў пераходзіць у разліках паміж юрасобамі на юань. 

У красавіку чакаецца праблема з ліквіднасцю ў банкаў, бо тыя грошы, якія пакуль ёсць на рахунках прадпрыемстваў, сыдуць на рахункі Мінфіна для аплаты квартальных падаткаў, што абяцае дэфіцыт грашовай масы.

Дадзена ўстаноўка павышаць стаўкі па дэпазітах для фізічных асоб пад пагрозай нядопуску банкаў-парушальнікаў да аўкцыёнаў ліквіднасці (раней была ўстаноўка згарнуць спажывецкае крэдытаванне, каб знізіць попыт на імпарт і валюту, цяпер жа заяўляюць, што тых, хто не слухаецца, адрэжуць ад ліквіднасці — забароняць купляць «кароткія» грошы, якія і так цяпер прадаюцца Нацбанкам пад 30% гадавых). 

Таксама Нацбанк дазволіў выкарыстоўваць рэйтынгі расійскіх банкаў станам на 01.02.2022. 

Спрашчаючы, гэта значыць, што банкі павінны рэгулярна ацэньваць якасць актываў і, у залежнасці ад іх якасці, фарміраваць рэзервы (што азначае выдаткі на суму сумнеўных актываў).

Чым горшая якасць актыву, тым большы павінен быць рэзерв. Адзін з метадаў ацэнкі актыва — рэйтынг контрагента. Калі нейкі банк захоўвае грошы ў расійскіх банках, то пасля зніжэння (пасля санкцый) рэйтынгаў гэтых банкаў, якасць актываў трэба знізіць, але цяпер Нацбанк дазваляе гэтага не рабіць і выкарыстоўваць рэйтынгі на 01.02.2022.

Калі па існых методыках трэба прызнаць, што гэтыя актывы сталі смеццевымі, то НБРБ дазваляе зрабіць выгляд, што гэта не так.

Чытайце: Крыніцы: Спажывецкае крэдытаванне спыняецца. Падрабязнасці закрытай нарады ў Нацбанку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?