«Ваша сляпая любоў да Расіі і вар'ята Пуціна не зможа пераканаць людзей, якія хочуць проста жыць, любіць, ствараць і будаваць у гэтай цудоўнай краіне», — сцвярджае Дзмітрый Калёнаў.
І просіць бацьку адумацца, пакуль не позна.
16 сакавіка расійскія акупанты заявілі пра стварэнне ў Херсоне «Камітэта выратавання «За мір і парадак», у склад якога ўвайшлі мясцовыя прарасійскія палітыкі. Сын аднаго з іх, Георгія Калёнава, звярнуўся да бацькі і ягоных паплечнікаў з відэазваротам.