Скрыншот са старонкі Аляксея Арастовіча ў Facebook
Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб тым, што аэрапорт у Чарнабаеўцы знаходзіцца пад іхным кантролем 27 лютага. У гэты ж дзень украінцы нанеслі па ім удар Байрактарамі, аднак расійскія вайскоўцы зноўку размясцілі сваю тэхніку на тым жа месцы. 7 сакавіка ўкраінскія войскі знішчылі там 30 верталётаў, 16-га — яшчэ каля сямі.
18 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы знішчылі ва ўсё той жа Чарнабаеўцы камандны пункт 8 арміі Паўднёвай вайсковай акругі РФ, пры гэтым загінуў расійскі генерал Андрэй Мардвічоў.
Літаральна два дні таму на сваёй старонцы ў facebook Аляксей Арастовіч — саветнік Офіса прэзідэнта Украіны — напісаў
«Толькі не смейцеся. Але мы зноў улупілі ім у Чарнабаеўцы. Шосты раз».
Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што Чарнабаеўка ўвойдзе ў гісторыю як месца, дзе расійскія камандзіры паказалі сваю няздатнасць.
Інфармацыю пра сёмы нанесены ўдар паведаміў сёння, не агучваючы падрабязнасцяў, Арастовіч.
Феномен Чарнабаеўкі актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі не разумеюць, чаму расійскія вайскоўцы размяшчаюць тэхніку ў месцы, дзе яна не абароненая ад удару ўкраінцаў. Гэтая з’ява спарадзіла ўжо дзясяткі мемаў.
«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне
Ва Украіне загінуў трэці расійскі генерал





