Апошні лідар кампартыі ГДР па-руску заклікаў змагацца з рэжымам Пуціна
Адзін з лідараў нямецкай партыі «Левыя» Грэгар Гізі, які ў 1989—1990 гадах быў старшынёй Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (так зваліся ў ГДР камуністы), звярнуўся да расіян на рускай мове з асуджэннем вайны ва Украіне і заклікам змагацца з рэжымам Пуціна.
Пры гэтым і партыя «Левыя», і сам Гізі дагэтуль былі адкрыта прарасійскія. Гізі ў сваім звароце сам прызнаецца, што выступіць з гэтымі словамі яму было нялёгка.
Акрамя Гізі, выступіў з заявай і старшыня фракцыі «Левых» у Бундэстагу Дзітмар Барч, які заявіў, што Уладзімір Пуцін несумненна з'яўляецца «ваенным злачынцам».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ