Сапега абвіначваецца ў адміністраванні телеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім), у якім публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў. Яе абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкула 130 КК Беларусі — распальванне варожасці, і па шэрагу менш цяжкіх артыкулаў.
Сафіі пагражае шэсць гадоў турмы — гэта мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле з улікам заключанага Сапегай дасудовага пагаднення са следствам.
Расследаванне яе справы праводзілася ў Мінску, але справа перададзеная на разгляд у Гродна — магчыма, таму, што Сапега прапісаная ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, піша Бі-бі-сі.
Сафія Сапега была арыштаваная 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі самалёта ў Мінску.
У снежні мінулага года яна падала Аляксандру Лукашэнку прашэнне аб памілаванні.
Чытайце таксама:
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ





