Рэзкае павышэнне кошту адбылося ў рамках указа Лукашэнкі ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі». Частка гэтага ўказа была апублікаваная пад грыфам «для службовага карыстання».

Апастыль — гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі. Ён патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папер за мяжой. 

Пасля пачатку вайны ва Украіне пачалася новая хваля эміграцыі з Беларусі, а ва ўстановы, якія займаюцца прастаўленнем апастыля выстраіліся даўжэзныя чэргі. Некаторы час «па тэхнічных прычынах» гэтая паслуга была недаступная, цяпер яе аказанне аднавілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?