Дактары распавялі аб праблемах з супрацьзапаленчымі (дзіцячы нурафен), гастраэнтэралагічнымі (урсафальк), супрацьэпілептычнымі, супрацьсутаргавымі прэпаратамі (фінлепсін, дэпакін, дыязепам, карбамазепін, латуда-56), а таксама антыдэпрэсантамі (параксецін, анафраніл) і антыпсіхотыкамі (рыспалепт)», — піша выданне.

Таксама дактары заявілі аб праблемах з інсулінам, лекамі для падстраўнікавай залозы, шчытападобнай залозы, для людзей якія пакутуюць на дыябет (земпік, саксенда, метфармін, джардынс, тражэнта, янувія), а таксама камбінаванымі аральнымі кантрацэптывамі і прэпаратамі для менапаўзальнай гарманальнай тэрапіі (фемастон, эстражэль, кліманорм, дывігель, ярынады інш).

Пры гэтым адзначаецца, што пік часовага дэфіцыту ўжо пройдзены, а выкліканы ён быў ажыятажным попытам. «Дактары сутыкнуліся ў практыцы з дэфіцытам больш чым 80 прэпаратаў», — удакладняюць «Ведамасці».

Апытанне супольнасцю «Врачі.рф» было праведзенае з 14 па 21 сакавіка, у ім прынялі ўдзел 3317 дактароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0