Па словах тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраванымі па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціўленне. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы разглядзелі мінімум сем справаў па арт. 19.11 КаАП «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але, як адзначаюць затрыманыя, судоў было значна больш, паведамляюць праваабаронцы.
Судзяць усіх за рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў», за каментарыі, а таксама за фота, якія людзі дасылалі пасля рэферэндуму на платформу «Голас».
Вядомыя вынікі толькі трох судовых пасяджэнняў: двух жыхароў арыштавалі на 5 і 9 сутак, а жанчыну пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (525 рублёў). Акрамя гэтага, у іх канфісковываюць тэлефоны. Рашэнні па адміністрацыйных справах выносяць суддзі Іна Паўлоўская, Мікалай Кміта і Сяргей Данільчык.





