Каб трапіць на падачу дакументаў (з 8 да 10:30), людзі займаюць чэргі з ночы: «А 5 раніцы ў чарзе было 55 чалавек».

Забраць апастыль можна з 15:00 да 16:00 — таму днём чэргі застаюцца. 

Паведамляецца, што сёння днём да чаргі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі прысутных пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апастыль — гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі. Ён патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папер за мяжой. Агромісты попыт на яго звязаны з вялікай хваляй эміграцыі з Беларусі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?