Спачатку нібыта Домрачава асуджае тых, хто развязаў вайну:

«Я перажываю і веру, што вайна хутка скончыцца і наступіць мір. На жаль, ужо сённяшніх ахвяр катастрафічна шмат. Ні адна палітычная мэта не павінна каштаваць чалавечых жыццяў. Жыццё неацэннае і пра гэта таму-сяму варта ўспомніць, каб вырашаць канфлікты іншымі, цывілізаванымі шляхамі».

Здавалася б, якраз час і акрэсліць, хто такі гэты «той-сёй», але замест гэтага Дар'я пераходзіць у сваю, спартыўную сферу, і пачынае наракаць, чаму расійскім і беларускім спартсменам у гэты складаны час не даюць жыць сваім жыццём і займаць звычайную абыякавую да таго, што адбываецца вакол, пазіцыю:

«Я адчуваю абсалютную несправядлівасць у адносінах да тых спартсменаў, якія не развязвалі войнаў, з'яўляюцца праціўнікамі ваенных спосабаў вырашэння канфліктаў, якія ўсёй душой любяць спорт і прысвячаюць яму ўсё жыццё… Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашэнню ваеннага канфлікту».

Пасля ідуць агульныя словы пра «аб'яднаўчую» ролю спорту і неабходнасць «пакарання, адхілення, дысцыплінарных мераў за канкрэтныя парушэнні канкрэтных людзей».

І ўрэшце пост зводзіцца да асуджэння фактычна не тых, хто развязаў вайну, а да таго, што «сумна чытаць каментары спартсменаў, якія падтрымліваюць падобныя меры», якія «сёння толькі падпіхаюць у спіну калегу, каб выкінуць з барацьбы». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру