Галоўчанка адзначыў, што цяпер важна «максімальна аператыўна адаптавацца да працы ў новых умовах, змякчыць удар па эканоміцы і мінімізаваць шкоду».

Цяпер, паводле яго слоў, урад працуе ў мабілізацыйным рэжыме, дзейнічае аператыўна-сітуацыйны штаб, дзе разглядаюцца пытанні і прапрацоўваюцца іх рашэнні, якія потым рэалізуюцца ў нарматыўна-прававых актах і даручэннях.

«Але дзе-нідзе як у рэгіёнах, так і ў органах дзяржкіравання адчуваецца расслабленасць і кіраўнічая млявасць: «Раптам само пройдзе». Само не пройдзе. Кожны з вас на сваім месцы і вашы падначаленыя структуры павінны быць на самым вастрыі. Імгненна аналізаваць становішча, лавіць сігнал і неадкладна рэагаваць, самастойна ў сферы сваёй адказнасці, не чакаць даручэнняў.

Пайшлі сігналы, напрыклад, аб рэзкім росце коштаў на нейкія пазіцыі: будматэрыялы, бытавая хімія; недахоп нейкіх тавараў часова — тут жа трэба разабрацца, у чым справа. Альбо сваёй уладай прыструніце дзялкоў, камерсантаў як прыватных, так і дзяржаўных».

Ён дадаў, што на ўнясенне нарматыўна-прававых актаў на разгляд, а таксама на іх далейшую распрацоўку ды падпісанне, цяпер даецца 48 гадзін. Такі ж час — і на ўнясенне, калі спатрэбіцца, на разгляд Лукашэнкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0