Пуцін падчас правядзення 200-тысячнага мітынгу ў Лужніках 

Пуцін падчас правядзення 200-тысячнага мітынгу ў Лужніках 

Так званая «каманда тыграў», куды ўваходзяць спецыялісты па нацыянальнай бяспецы, з 28 лютага праводзіць імітацыйныя вучэнні, каб адпрацаваць магчымыя меры ў адказ.

Са слоў неназваных крыніц газеты, група таксама прапрацоўвае рэакцыю на выпадак атакі Пуціна па тэрыторыі NATO — напрыклад, калі расійскія войскі пачнуць абстрэльваць калоны, якія дастаўляюць зброю і дапамогу Украіне з краін альянсу.

Каманда, якая сустракаецца тры разы на тыдзень, таксама вывучае гатоўнасць Расіі напасці на суседнія краіны, уключаючы Малдову і Грузію.

Усяго месяц таму такія сцэнарыі здаваліся хутчэй гіпатэтычнымі, піша газета. Але сёння і Белы дом, і штаб-кватэра NATO ўсвядомілі, што Расія можа звярнуцца да самай магутнай зброі ў сваім арсенале, каб выбрацца з ваеннага тупіка.

У сераду, 23 сакавіка, і Байдэн, і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявілі аб расце колькасці прыкмет, якія паказваюць на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ва Украіне хімічную зброю.

Чакаецца, што магчымыя сцэнарыі развіцця падзей усе лідары краін NATO абмяркуюць у чацвер, 24 сакавіка, на пазачарговай сесіі ў Бруселі, куды прыедзе прэзідэнт Джо Байдэн.

Сустрэча пройдзе за зачыненымі дзвярыма, без памочнікаў і мабільных тэлефонаў, і гэта будзе першая сустрэча ўсіх кіраўнікоў краін NATO пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0