«На коне сёння само існаванне Расіі як рускай цывілізацыі. Я бачу мала аналогій сённяшняму моманту ў гісторыі. Смутны час, напярэдадні лютага 1917 года, 1989 год — распад СССР. Вось да чаго нас падштурхоўвае калектыўны Захад. <…> Нас штурхаюць да разбурэння палітычнай сістэмы, разбурэння краіны», — сказаў Мядзінскі.

Ён падкрэсліў, што цяперашнія падзеі сталі следствам 15 гадоў «прамывання мазгоў альтэрнатыўнай гісторыяй» ва Украіне, у версіі якой «Расія — спрадвеку вораг».

Мядзінскі кіруе расійскай дэлегацыяй на перамовах з Украінай. Ён прыязджаў на перамовы пад Гомель і ў Белавежскую пушчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0