Міліцэйскі аўтамабіль «Шкода» ехаў для афармлення ДТЗ з загінулым, паведамляе «Рэгіянальная газета». На скрыжаванні Вялікі Гасцінец — Крынічная ён сутыкнуўся з «Фордам».
Адзначаецца, што «Шкода» рухалася з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў, а таксама з уключаным гукавым сігналам.
У выніку ДТЗ 18-гадовы кіроўца і 43-гадовы пасажыр «Форда» дастаўленыя ў бальніцу.